Наколькі ўдалося рэалізаваць гэты падыход, - абмяркоўвалі эксперты ў Брусэлі.
На пачатку 2025-га году шмат хто спадзяваўся на змяншэння напружанасці ў свеце, разлічваючы на тое, што новая прэзідэнцкая адміністрацыя ў ЗША спыніць вайну ва Украіне, як абяцаў Дональд Трамп. Аднак амерыканскія спробы спыніць канфлікт не далі эфекту, наадварот Расія інтэнсіфікавала абстрэлы Украіны ды наступальныя дзеянні. Больш за тое прэзідэнт ЗША пачаў больш ціснуць на Украіну, каб яна пагадзілася на спыненні агню ды страту захопленых Расіяй тэрыторый. Апроч таго амерыканскі прэзідэнт пачаў уводзіць гандлёвыя тарыфы ў дачыненнях з краінамі ЕС. Канфлікты ахапілі Блізкі Ўсход, узмацніўся міграцыйны ціск на межы ЕС.
Адказам на гэтыя выклікі стала прапанаваная Польшча палітыка ўмацавання ваеннага патэнцыялу ЕС. Наколькі ўдалося яе ажыццявіць? Пра гэта размаўлялі польскія ды еўрапейскія эксперты ў Брусэлі падчас дыскусіі арганізаванай Польскім інстытутам міжнародных адносін (ПІСМ) ды Еўрапейскім цэнтрам палітыкі.
Польскі дэпутат Еўрапарламента Міхал Шчэрба зазначыў, што Варшава кіравалася наступным разуменнем пра выпрацоўцы сваіх прапаноў для палітыкі ЕС: моцны ЕС азначае моцная Польшча.
— Паўгадавы тэрмін стаў унікальнай магчымасцю для Польшчы паўплываць на будучыню саюза, засяродзіўшы ўвагу на бяспецы, салідарнасці і доўгатэрміновым развіцці. Перад абліччам дынамічных геапалітычных выклікаў Польшча як краіна-старшыня не толькі апраўдала чаканні, але і вызначыла амбіцыйныя напрамкі дзеянняў на еўрапейскім узроўні. У цэнтры польскага старшынства была бяспека. Як памежная краіна ЕС, Польшча добра разумее, што толькі бяспечная Еўропа зможа эфектыўна рэагаваць як на знешнія, так і на ўнутраныя пагрозы. Польшча пачала ініцыятывы, якія ўмацоўваюць устойлівасць Еўрасаюза. Па-першае, гэта праграма SAFE, то бок выдзяленне 150 мільярдаў еўра на абарону, гістарычнае рашэнне аб сумесных інвестыцыях у зброевую прамысловасць і ахову межаў. Па-другое, польская ініцыятыва «Усходні шчыт» — магутная сістэма фартыфікацыйнай і абарончай інфраструктуры, была прызнанай ключавым праектам для бяспекі ўсяго ЕС. Па-трэцяе, былі пашыраныя санкцыі супраць Расіі. Нарэшце, гэта дарожная карта REPOWER EU, якая акрэслівае выразны графік вызвалення Еўропы ад залежнасці ад расійскай энергасыравіны.
Гэты паварот Польшчы да абароны быў выкліканы там, што польскае старшынства прыпала на вельмі складаныя часы, нашмат больш, чым думалі палітыкі, патлумачыла Аляксандра Козёл з ПІСМ.
— Галоўнай прычынай, відавочна, была міжнародная сітуацыя і працяглая вайна ва Украіне. Спачатку ішлося пра тое як падтрымаць Украіну, але потым дыскусія актывізавалася абраннем Дональда Трампа і пачаткам перамоў паміж ЗША і Расіяй, якія выключылі з іх Еўропу. Тады аказалася, што для Еўропы зноў пастала пытанне бяспекі. У лютым 2022 года еўрапейцы пачалі ўсведамляць важнасць абароны для ЕС, а апошнія шэсць месяцаў умацавалі ЕС як стратэгічнага гульца ў галіне бяспекі. Я думаю, што Польшча адыграла вырашальную ролю ў гэтым працэсе ў якасці пасрэдніка. Дзякуючы пачатку інстытуцыйнага цыклу нам удалося задаць тон, калі ідзецца пра стратэгічнае мысленне аб бяспецы і ролі ЕС у гэтым працэсе. Гэта таксама прынесла канкрэтныя вынікі. Дзякуючы польскай актыўнасці, агульнымі еўрапейскімі намаганнямі ўдалося завершыць працу над важнымі стратэгічнымі дакументамі, як «Белая кніга» па стратэгіі Еўрапейскага саюза ў галіне абароны і ўстойлівасці. Таксама быў распрацаваны і прынялі рэгламент SAFE, што цяжка было ўявіць шэсць месяцаў таму. Больш за тое, Польшчы ўдалося палепшыць адносіны паміж ЕС і НАТА, што таксама важна, асабліва ў часы ізаляцыянісцкай палітыкі ЗША.
У сваю чаргу аналітык па пытаннях абароны і бяспекі з Еўрапейскага цэнтру палітыкі Юрай Майцін падкрэсліў, што Польшча прыўнесла стратэгічны аспект у еўрапейскую дыскусію пра бяспеку, і пашырыла разуменне Расіі як пагрозы.
— Польскае старшынства было паспяховым у плане бяспекі і абароны, бо ў лютым 2022 года дзеянні ЕС былі беспрэцэдэнтнымі, але разавымі. Польшча прыўнесла стратэгічнае бачанне ў еўрапейскія дэбаты, што сапраўды замацавала бяспеку на першым месцы сярод прыярытэтаў ЕС. Палякі адыгралі важную ролю ў паляпшэнні трансатлантычных адносін, бо Польшча з'яўляецца вельмі еўраатлантычна арыентаванай краінай, але таксама падтрымлівае еўрапейскія вырашэнні. Я думаю, што выпрацаваны добры капраміс паміж НАТА і ЕС на інстытуцыйным узроўні. Апроч таго разам камісарам з Літвы, спадаром Кубілюсам, еўрапейская палітыка фарміравалася краінамі, якія сутыкаліся з пагрозай з боку Расіі, і яны разумеюць, чаму важна пастаянна гаварыць пра гэта. Неабходна, каб мы надалей засяродзіліся на пагрозе з Усходу, трэба прыцягнуць да гэтай дыскусіі таксама краіны з поўдня Еўропы, напрыклад, Іспанію, каб была салідарнасць у галіне бяспекі і абароны ў Еўропе.
Польскі падыход уважліва вывучаўся ў Даніі, якая пяройме старшынства ад Варшавы, распавяла аналітык Дацкага аналітычнага цэнтру Еўропа Крысцін Нільсан.
— Дацкія палітыкі і чыноўнікі вельмі ўважліва сачылі за працай палякаў падчас старшынства. Некалькі дзён таму Данія абвясціла прыярытэты свайго старшынства, якія ў значнай ступені працягваюць тэндэнцыі закладзеныя Польшчай. Бяспека засталася галоўным прыярытэтам. У той жа час, мы не павінны пераацэньваць значэнне таго, што адна краіна можа зрабіць падчас старшынства ў ЕС. Я думаю, што агульна з пункту гледжання Капенгагена, польскае старшынства выканала свае абавязкі, прычым вельмі пераканаўча. Такія інструменты, як праграма крэдытавання абароннай прамысловасці, - гэта няпростая рэч. «Усходні шчыт», шырокі пакет мер на бяспеку - сапраўды ўражваюць. Мы таксама звярнулі ўвагу і натхніліся тым, як польскае старшынства вызначыла або ператварыла бяспеку ў нешта больш шырокае і распаўсюдзіла на такія абшары, як абарона, энергетыка, кібербяспека, межы, адначасова рэалізуючы складаныя кампрамісы.
Польскае старшынства ў ЕС паказала, што Еўропа можа абмяркоўваць бяспеку ў шырокім сэнсе, але таксама і ажыццяўляць канкрэтныя меры, падсумавалі эксперты.
Юры Ліхтаровіч